3 жнiўня 2026, панядзелак, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран і Аман наблізіліся да пагаднення па Армузскім праліве

Іран і Аман наблізіліся да пагаднення па Армузскім праліве

Тэгеран заявіў пра заключную стадыю перамоваў.

Перамовы Ірана і Амана па пытаннях суднаходства ў Армузскім праліве ўвайшлі ў завяршальную стадыю, паведаміў кіраўнік МЗС Ірана Абас Арагчы у тэлеграм-канале.

Міністр прадставіў ураду даклад аб ходзе дыялогу і адзначыў прагрэс, якога дасягнулі бакі. Падрабязнасці магчымага пагаднення ён не раскрыў.

Раней агенцтва Fars абвергла паведамленні пра тое, што Тэгеран дазволіў адкрыць праліў. Яно назвала няпраўдзівай інфармацыю ізраільскага тэлеканала N12 аб прыняцці Іранам прапановы катарскіх пасярэднікаў па нармалізацыі суднаходства.

Аман прапаноўваў стварыць механізм рэгіянальнага кіравання пралівам і ўвесці добраахвотныя зборы з суднаў на навігацыю, ахову экалогіі і выратавальныя аперацыі. Іран выступіў супраць роўнага кантролю і заявіў, што кожная краіна павінна кіраваць сваёй часткай акваторыі.

Да канфлікту праз Армузскі праліў праходзіла каля 20% сусветных паставак нафты і звадкаванага прыроднага газу. Пасля абмежавання суднаходства Іран і Аман пачалі абмяркоўваць новую сістэму кіравання марскім шляхам і магчымую аплату паслуг, звязаных з транзітам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках