Дызайн як у Porsche і запас ходу 900 кіламетраў: рассекрэчаны магутны электрамабіль BYD
- 3.08.2026, 12:15
- 1,110
Электрамабіль BYD Leopard Formula S рыхтуецца да выхаду на рынак.
Новы BYD Leopard Formula S паступіць у продаж у Кітаі з трэцяга квартала (там мадэль вядомая як Fang Cheng Bao Formula S), а пакуль апублікавалі яго афіцыйныя фота. Пра гэта паведамляе сайт Autohome.
Ліфтбэк BYD Leopard Formula S і ўніверсал S GT захоўваюць стыльны абцякальны дызайн перадсерыйных канцэптаў з дугападобным дахам і плыўнымі формамі кузава ў стылі Porsche Taycan. Выразны «нос» спалучаецца з каплепадобнымі фарамі. Серыйныя мадэлі адрозніваюцца іншым афармленнем бампераў.
Серыйная мадэль адрозніваецца ад канцэпта дызайнам бампераў.

Памеры BYD Leopard Formula S:
даўжыня — 5060 мм;
шырыня — 1967 мм;
вышыня — 1483 мм;
колавая база — 2960 мм;
маса — 1999 кг.
Салон электракара не паказалі, але вядомыя асобныя характарыстыкі BYD Leopard Formula S. Мадэль прапануюць у заднепрывадных версіях магутнасцю 329 і 402 к.с., а таксама ў паўнапрывадным варыянце магутнасцю 657 к.с. 1000-моцная ўстаноўка (як у канцэпта) — пад пытаннем. Максімальная хуткасць абмежаваная на ўзроўні 240 км/г.

Электрамабіль BYD Leopard Formula S атрымае LFP-батарэі ёмістасцю 76,7 і 92,1 кВт∙г. У першым выпадку запас ходу складзе 720 км, у другім — 900 км з заднім прывадам і 730 км — з поўным. Хуткая (магутнасць 1,5 МВт) зарадка будзе займаць прыблізна 9–10 хвілін.