На АЗС будуць новыя цэны на паліва
- 3.08.2026, 12:35
- 1,834
Ужо з 5 жніўня.
З 5 жніўня граничныя максімальныя рознічныя цэны на маторнае паліва на АЗС павысяцца на 1 капейку, паведамляе канцэрн «Белнафтахім».
Цэны будуць наступнымі:
АІ-92 — 2,60 руб.;
АІ-95 — 2,70 руб.;
АІ-98 — 2,92 руб.;
дызельнае паліва — 2,70 руб.
Апошні раз цэны на паліва павышаліся на 1 капейку 8 ліпеня.
Інфармацыі пра тое, ці будзе гэтае павышэнне цэн аднаразовым, або праз нейкі час адбудзецца другі этап, пакуль няма.