Беларусы пасля паездкі ў Партугалію атрымалі рахунак на 100 тысяч еўра
3- 3.08.2026, 13:41
- 5,832
Што адбылося?
Паездка ў Партугалію для беларускай сям'і скончылася вялікім рахункам ад еўрапейскай клінікі. Пасля экстранага лячэння і эвакуацыі санавіяцыяй кошт дапамогі склаў каля 100 тысяч еўра.
Частку сумы турыстам давялося выплачваць самастойна, а частку выдаткаў пакрыла страхоўка, расказаў гендырэктар «Белдзяржстраха» Сяргей Якубіцкі.
Па яго словах, сям'я аформіла стандартны поліс з лімітам пакрыцця 30 тысяч еўра.
— На месцы аднаму з сужэнцаў спатрэбіліся сур'ёзнае лячэнне і эвакуацыя санавіяцыяй. Агульны рахунак ад еўрапейскай клінікі склаў 100 тысяч еўра. Страхавая кампанія пакрыла толькі прадугледжаныя ў дагаворы 30 тысяч еўра.
Астатнія 70 тысяч еўра турысты павінны выплаціць бальніцы самастойна.
Як адзначыў эксперт, пры выбары полісу многія перадусім арыентуюцца на кошт, але не заўсёды ўлічваюць памер пакрыцця і асаблівасці паездкі.