3 жнiўня 2026, панядзелак, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйна: Зяленскі прызначыў Умерава кіраўніком Службы знешняй выведкі

Афіцыйна: Зяленскі прызначыў Умерава кіраўніком Службы знешняй выведкі
Рустэм Умераў

Раней ён узначальваў РНБА Украіны.

У панядзелак, 3 жніўня, прэзідэнт Украіны прызначыў сакратара РНБА Украіны Рустэма Умерава на пасаду кіраўніка Службы знешняй выведкі.

Адпаведны ўказ быў апублікаваны на сайце Офіса прэзідэнта.

Зяленскі падчас штогадовай нарады паслоў у Кіеве растлумачыў, што такая пасада дазволіць Умераву і далей каардынаваць і працу з партнёрамі, і намаганні па завяршэнні вайны.

«Умераў будзе прызначаны кіраўніком Службы знешняй выведкі Украіны», — сказаў Зяленскі.

Умераў быў міністрам абароны Украіны ў 2023−2025 гадах, пасля чаго быў прызначаны Зяленскім на пасаду сакратара РНБА.

Раней СМІ паведамлялі, што Зяленскі вырашыў прызначыць сакратара РНБА Рустэма Умерава кіраўніком Службы знешняй выведкі.

Зяленскі прапаноўваў Ігару Кліменку, які некалькі гадоў выконваў абавязкі міністра ўнутраных спраў, стаць сакратарам Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках