Адзіны НПЗ Грузіі адмовіўся ад расійскай нафты
- 3.08.2026, 15:43
- 1,252
Будзе атрымліваць нафту з Казахстана і Лівіі.
Кампанія Black Sea Petroleum LLC (BSP), якая валодае НПЗ у грузінскім порце Кулеві, у жніўні–верасні бягучага года перайдзе на перапрацоўку нафты з Казахстана і Лівіі, спыніўшы закупкі расійскай сыравіны, гаворыцца ў прэс-рэлізе BSP, заўважыў сайт The Moscow Times.
Еўрасаюз у межах 21-га пакета ўнёс Кулеўскі НПЗ у санкцыйны спіс, даўшы яму тэрмін да 25 студзеня 2027 года для адмовы ад расійскай нафты.
BSP паведаміла, што завод у Кулеві ў пачатку ліпеня пачаў перапрацоўку казахстанскай нафты, а ў гэтым месяцы прыступіць да перапрацоўкі лівійскай нафты.
Партыя нафты з Лівіі, як чакаецца, прыбудзе ў Кулеві ў перыяд з 20 па 30 жніўня, удакладніла кампанія.
Пагадненне аб пастаўках нафты з лівійскім бокам было падпісана 3 ліпеня бягучага года і разлічана да канца 2027 года з магчымасцю падаўжэння, дадала BSP.
Расія ў кастрычніку 2025 года ўпершыню паставіла нафту ў Грузію на новы НПЗ у Кулеві магутнасцю 1,2 мільёна тон у год.
Кулеўскі НПЗ стаў першым грузінскім нафтаперапрацоўчым заводам поўнага цыклу, што дазволіць краіне знізіць залежнасць ад імпарту нафтапрадуктаў, якія закупаюцца ў Турцыі, Азербайджане, Румыніі, Расіі, Казахстане.