3 жнiўня 2026, панядзелак, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У прэс-службе Пуціна паніка

1
У прэс-службе Пуціна паніка
Аббас Галлямаў

Прызначана службовае расследаванне.

У прэс-службе прэзідэнта паніка. Паводле чутак, якія імкліва распаўсюдзіліся, Патрушаў пераканаў Пуціна ў тым, што няўдалая працэдура прыёму параду, што адбываўся ў Дзень ВМФ, якая стала падставай для шматлікіх інтэрнэт-мэмаў, а таксама няякасная карцінка з мерапрыемства — гэта не проста памылка. Не, гэта ні шмат ні мала правакацыя лібералаў, якія акопаліся ў адміністрацыі.

Па выніках згаданай размовы прызначана службовае расследаванне. Удар, нібыта, накіраваны супраць Пяскова, якога сілавікі даўно не любяць. Сам прэс-сакратар, можа, і ўтрымаецца, але некалькіх «крайніх» з ліку супрацоўнікаў прэс-службы і ўпраўлення пратаколу, кажуць, пакараюць.

Вінаватых, вядома, не расстраляюць і нават не пасадзяць. Але ж і пры Сталіне «палітычных» таксама не адразу пачалі ставіць да сцяны. Спачатку літаральна па некалькі гадоў спецпасялення давалі. А потым у раж увайшлі. Тут важная тэндэнцыя — калі халатнасць і разгільдзяйства абвяшчаюцца змовай.

Аббас Галлямаў, Telegram

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках