У Данецкай вобласці ліквідавалі высокапастаўленага акупанта, які «праславіўся» ў Сірыі
3- 5.08.2026, 12:24
- 2,248
Расійскі палкоўнік двойчы ваёўваў на баку рэжыму дыктатара Асада.
У Данецкай вобласці украінская армія ліквідавала расійскага афіцэра, палкоўніка Узброеных Сіл РФ Сяргея Хвалава. Варожы вайсковец раней двойчы служыў у Сірыі, спрыяючы дыктатарскаму рэжыму Башара Асада.
Аб гэтым паведаміў вайсковец ЗСУ Анатоль Штэфан пад псеўданімам «Штырліц». Хвалаў быў забіты ў Краматорскім раёне.
Што вядома
Паводле наяўных звестак, Хвалаў займаў пасаду намесніка камандзіра па тылу 144-й матастралковай дывізіі Узброеных Сіл РФ і меў званне палкоўніка. Двойчы знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Сірыі, а таксама, як сведчаць расійскія некралогі, з першых дзён вайны з Украінай стаў яе ўдзельнікам.
У той жа час летась, у 2025 годзе, Хвалаў скончыў Санкт-Пецярбургскую ваенную акадэмію і быў накіраваны ў вайсковую часць у Смаленску, адкуль зноў накіраваўся на вайну ва Украіну, дзе ў ліпені 2026 года быў забіты ў населеным пункце Тэрны Краматорскага раёна Данецкай вобласці.
