6 жнiўня 2026, Чацвер, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэмаграфічная сітуацыя ў Віцебскай вобласці шакуе

7
Дэмаграфічная сітуацыя ў Віцебскай вобласці шакуе

«Улады» ўжо не ў стане гэта схаваць.

Катастрофа з нараджальнасцю фіксуецца ў Ушацкім раёне Віцебшчыны. На радзіме Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна за месяц у сярэднім нараджаецца па тры дзіцяці, заўважыў тэлеграм-канал vitebsk_info.

Звесткі пра нараджэнне дзяцей у раёне сёлета публікавала раённая газета. У студзені ў раёне нарадзіліся чацвёра дзяцей, у лютым — пяцёра, у сакавіку — двое, а ў красавіку — увогуле адно дзіця. У маі, чэрвені і ліпені нарадзіліся па тры дзіцяці.

Прагназуецца, што за год у Ушаччыне можа нарадзіцца 36 дзяцей. А яшчэ ў 2016-м у раёне нарадзілася 143 дзіцяці. Атрымліваецца, што за 10 гадоў нараджальнасць у Ушацкім раёне абвалілася ў чатыры разы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках