Тлустая здабыча: у Крыме знішчаны расійскі комплекс за $15 мільёнаў
- 7.08.2026, 11:27
- 1,324
Для паражэння наземных мэтаў украінскія разведчыкі задзейнічалі марскія платформы Magura.
У часова акупаваным Крыме спецпадраздзяленне ГУР Мінабароны Украіны знішчыла расійскі зенітны ракетна-гарматны комплекс (ЗРГК) «Панцыр-С1», кошт якога складае каля 15 млн долараў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны.
«Чарговая здабыча спецпадраздзялення ГУР Мінабароны Украіны «Group 13» на тэрыторыі часова акупаванага Крыма — аператары ваеннай разведкі спалілі расійскі зенітны ракетна-гарматны комплекс «Панцыр-С1» і вайсковы кран захопнікаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак разведкі, кошт знішчанага «Панцыра» складае каля 15 мільёнаў долараў.
Паведамляецца, што для паражэння наземных мэтаў акупантаў падчас аперацыі, якая адбылася на пачатку жніўня, былі выкарыстаныя шматфункцыянальныя марскія платформы Magura, якія з'яўляюцца носьбітамі FPV-дронаў.