7 жнiўня 2026, Пятніца, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Бабарыка вырашыў заняцца бізнесам

3
Віктар Бабарыка вырашыў заняцца бізнесам
Віктар Бабарыка

Ён ужо адкрыў кампанію ў Германіі.

Экс-прэтэндэнт на выбарах-2020 Віктар Бабарыка ладзіць сваё жыццё на волі. У інтэрв’ю «Польскаму радыё» ён паведаміў, што вырашыў заняцца ў Германіі бізнесам.

— Я цяпер знаходжуся ў Германіі, жыву ў Берліне і часам называю сябе VIP-эмігрантам, бо пэўныя працэдуры і, мабыць, пэўныя магчымасці, якія з’явіліся дзякуючы прамому запрашэнню ўрада Германіі, а таксама прадастаўленню мне статусу бежанца або прытулку з боку Германіі пэўным чынам, канешне ж, дапамагаюць, і вельмі добра дапамагаюць беларусы Берліна, якія тут ёсць.

Вельмі добра былі наладжаныя прыём, забеспячэнне, праходжанне медыцынскага агляду, прадастаўленне медыцынскіх паслуг. На сённяшні момант практычна вырашаныя ўсе пытанні па дакументах, то бок у мяне ёсць пашпарт замежніка для падарожжаў, у мяне ёсць нямецкае ID, у мяне ёсць нямецкая страхоўка, я зарэгістраваны ў джоб-цэнтры і атрымліваю дапамогу. Побытавыя пытанні вырашаныя.

Я, нарэшце, вырашыў праблему з разуменнем таго, чым буду займацца з пункту гледжання свайго жыццёвага забеспячэння. Адна з асноўных частак майго жыцця будзе прысвечаная бізнесу. Я зарэгістраваў кампанію ў Германіі, сфарміраваў разуменне комплексу паслуг, якія гэтая кампанія будзе аказваць. Ужо вяду перамовы аб заключэнні кантрактаў. Агульны напрамак — гэта кансалтынг і трансфармацыя людзей і кампаній у AI Native Life і AI Native Company.

Я вельмі хачу вярнуцца ў Беларусь. Адпаведна, я хачу жыць у Беларусі, я хачу працаваць у Беларусі, я хачу прыносіць карысць, у першую чаргу, вядома, Беларусі. Таму пры любой магчымасці, і ў тым ліку ў межах таго, чым я буду займацца, адзін з самых галоўных прыярытэтаў — ці можа гэта быць карысным беларусам, — сказаў Бабарыка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках