«Хавацца позна»: украінскі пранкер пранік на закрытую нараду Мінабароны РФ
1- 7.08.2026, 9:55
- 3,128
Удзельнікі запанікавалі, калі даведаліся пра гэта.
Украінскі пранкер Яўген Вольнаў здолеў таемна пабываць на закрытай нарадзе Мінабароны РФ, якая была прысвечаная бюджэтным пытанням. Пра гэта ўкраінскі блогер расказаў у сваім уліковым запісе ў Facebook.
Паводле дадзеных Вольнава, у відэаканферэнцыі Мінабароны РФ удзельнічалі прадстаўнікі расійскага ваенна-прамысловага комплексу, у тым ліку «Военторга», «Воентелекома», а таксама кіраўнікі абаронных заводаў.

Вольнаў здолеў падключыцца да відэаканферэнцыі Мінабароны РФ, дзякуючы чаму былі ідэнтыфікаваныя расійскія кампаніі ваенна-прамысловага комплексу і іх кіраўнікі.
Удзельнікі нарады запанікавалі, калі даведаліся, што іх кантралюе ўкраінскі блогер. Яны пачалі хутка адключацца ад відэаканферэнцыі, але было ўжо позна.
«Сабраліся, каб у звыклым рэжыме абмеркаваць, як зручней дэрыбаніць чарговы мільярд, але сеанс раптоўна перарваўся… Хавацца позна… Мы бачым кожную вашу нараду... Чакайце новых сюрпрызаў», — сказаў украінскі пранкер.
Яўген Вольнаў перадаў асобнае «прывітанне» Мінабароны РФ. Украінскія дроны без праблем далятаюць да любога аб’екта расійскага ваенна-прамысловага комплексу, таму «вельмі хутка там будзе ўсё гарэць».