7 жнiўня 2026, Пятніца, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы заявілі пра сенсацыйную знаходку ў Белавежскай пушчы

2
Навукоўцы заявілі пра сенсацыйную знаходку ў Белавежскай пушчы

Знойдзены найрадзейшы грыб.

У Белавежскай пушчы навукоўцы ўпершыню выявілі найрадзейшы грыб — цыфеллапорыю белавежскую, якая дагэтуль амаль не сустракалася ў прыродзе. Больш за тое, сваю назву гэты від атрымаў менавіта ў гонар знакамітага запаведніка.

Як паведамілі у нацыянальным парку, грыб знайшлі адразу ў двух месцах — на старым ялінавым пні і на ствале дрэва, што раскладаецца.

Да гэтага часу ў сусветных міколагічных базах даных згадваўся толькі адзін непацверджаны гербарны ўзор цыфеллапорыі белавежскай, выяўлены ў Ніжагародскай вобласці Расіі. Знаходка ў Белавежскай пушчы стала першай афіцыйна пацверджанай жывой папуляцыяй гэтага віду. На сённяшні дзень гэта адзінае вядомае месца ў свеце, дзе існаванне грыба пацверджана спецыялістамі.

Вонкава цыфеллапорыя зусім не нагадвае звыклыя шляпковыя грыбы. Яе пладавыя целы ўяўляюць сабой мноства драбнюткіх трубчатых варонак бела-крэмавага колеру, якія пакрываюць гнілую драўніну і нагадваюць карункі або застылую марскую пену. Кожная такая варонка дасягае прыблізна аднаго сантыметра ў даўжыню.

Паводле слоў спецыялістаў, цыфеллапорыя белавежская адрозніваецца надзвычай вузкімі патрабаваннямі да ўмоў існавання. Яна развіваецца выключна на моцна раскладзенай драўніне яліны звычайнай і толькі пры пастаянна высокай вільготнасці, таму сустрэць гэты грыб надзвычай складана.

Навукоўцы адносяць цыфеллапорыю белавежскую да так званых грыбоў-індыкатараў старавекавых лясоў. Яе прысутнасць сведчыць пра тое, што экасістэма захавала натуральны стан і практычна не падвяргалася гаспадарчаму ўздзеянню.

Спецыялісты адзначаюць, што прыбіранне валежніка і санітарныя рубкі могуць прывесці да знікнення падобных відаў, паколькі менавіта мёртвая драўніна служыць для іх асяроддзем існавання. Акрамя таго, упалыя дрэвы выконваюць важную ролю ў лясной экасістэме: утрымліваюць вільгаць, узбагачаюць глебу пажыўнымі рэчывамі і ствараюць умовы для існавання мноства рэдкіх арганізмаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках