Зяленскі ўпершыню прыбыў у Сербію
- 7.08.2026, 19:32
Моцны ўдар па пазіцыях Крэмля на Балканах.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі упершыню прыбыў у Сербію.
Пра гэта паведамляе ТСН.
Раней Бялград паведамляў, што прэзідэнт Украіны ўпершыню за час паўнамаштабнай вайны і за ўвесь тэрмін свайго знаходжання на пасадзе наведае Сербію. Візіт, пра магчымасць якога даўно ўжо гаварылі, стаў першай паездкай Зяленскага ў Сербію з пачатку паўнамаштабнай вайны і наогул за час ягонага знаходжання на пасадзе прэзідэнта.
Вядома, што падчас візіту Зяленскі сустрэнецца з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам.
У ліпені Аляксандр Вучыч прыязджаў у Кіеў разам з іншымі лідарамі на саміт «Паўднёва-Усходняя Еўропа – Украіна».
Вучыч заявіў, што «не цалкам» задаволены тым, як Сербія дапамагла Украіне. Пры гэтым ён зноў не падпісаў сумесную дэкларацыю саміту аб працягненні палітычнай, ваеннай, фінансавай падтрымкі Украіны, супрацоўніцтве ў сферы бяспекі і ўзмацненні ціску на Расію.
СМІ ўжо назвалі візіт Зяленскага «моцным ударам па пазіцыях Крэмля на Балканах».