Пад Геленджыкам спалены расійскі комплекс РЭБ «Волна Купол Гарант»
- 9.08.2026, 10:16
- 1,716
Упершыню на тэрыторыі РФ.
Каля расійскага Геленджыка, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна, знойдзены і знішчаны комплекс радыёэлектроннай барацьбы «Волна Купол Гарант».
Пра гэта паведаміў уплывовы OSINT-праект Dnipro Osint, перадае Dialog.UA.
Паводле спадарожнікавых здымкаў, аб’ект знаходзіўся на тэрыторыі вайсковай часткі №2156 прыблізна за 24 км ад палаца расійскага дыктатара. 7 жніўня яго паспяхова паразілі украінскімі дронамі.

«Волна Купол Гарант» — расійскі комплекс РЭБ, прызначаны для глушэння спадарожнікавай сувязі Starlink. Комплекс стварае накіраваныя радыёперашкоды ў бок спадарожніка, перашкаджаючы яму прымаць сігнал ад тэрміналаў», — расказалі ў Dnipro Osint.
Гэта як мінімум трэці выпадак знішчэння гэтага комплексу за час поўнамаштабнай вайны. Аднак папярэднія былі атакаваныя на акупаваных тэрыторыях. Упершыню «Волна Купол Гарант» дасталі ў РФ.