У Беларусь прыехаў новы пасол Швейцарыі
Раней ён працаваў ва Украіне і Расіі, а таксама быў паслом у Харватыі і Грэцыі.
Навазначаны пасол Швейцарыі ў Беларусі Штэфан Эстэрман паведаміў у відэазвароце, што разам з жонкай быў вельмі цёпла прыняты ў Беларусі і амаль адразу адчуў сябе тут як дома. Эстэрман адзначыў, што з нецярпеннем чакае пачатку сваёй новай працы, знаёмстваў і зносін.
Штэфан Эстэрман працуе ў Федэральным дэпартаменце замежных спраў Швейцарыі з 1996 года. За час дыпламатычнай кар’еры ён працаваў ва Украіне і Расіі, а таксама быў паслом Швейцарыі ў Харватыі і Грэцыі.
Дыпламат валодае нямецкімі, французскімі, англійскімі, чэшскімі і рускімі мовамі.