Пуціна кінулі самыя «надзейныя»
- Аббас Галлямаў
- 15.09.2026, 8:40
- 1,452
Патрыёты аказаліся фэйкам.
Раней быць «патрыётам» было вельмі лёгка; для гэтага не патрабавалася трываць асабістыя нязручнасці. Цяпер жа, дзякуючы дзеянням ЗСУ і санкцыям, высвятляецца, што «патрыятызм» мае цану — і чым далей, тым яна вышэй. Вось тут расіяне якраз і пачынаюць чухаць патыліцы.
Тут трэба быць шчырымі: нашы людзі — публіка ў сваёй асноўнай масе цынічная. Яны прызвычаіліся выжываць, а выжываць — гэта значыць прыстасоўвацца да абставінаў. Тут не да ідэалаў.
Паўтару пытанне, якое задаваў ужо неаднаразова: куды падзеліся тыя абвешаныя георгіеўскімі стужкамі натоўпы «патрыётаў», што раней штогод 9 мая шасталі па вуліцах расійскіх гарадоў, палохаючы мінакоў крыкамі «можам паўтарыць»? Як толькі дайшло да справы, яны адразу ж растварыліся і нічога паўтараць не хочуць.
Пуцін любіць скардзіцца, што яго кінуў Захад, але, строга кажучы, яго кінула ўласная сацыяльная база. Калі ён глядзеў на гэтых пераапранутых, ён думаў: «Можна ваяваць, вунь у мяне якая армія патрыётаў». Пачаў вайну, а патрыёты аказаліся фэйкам. Што гэта, калі не кідалова? Думаю, час ад часу такога кшталту думкі ў Пуціна з’яўляюцца.
Увогуле гэта страшэнна смешна: паверыць у сканструяваны самімі міф пра нейкі небачаны «патрыятызм» расіян. Не памятаю хто, але ён вельмі дакладна сказаў, што ад усіх іншых відаў прадукцыі, якую вырабляе чалавецтва, прапаганда адрозніваецца тым, што рана ці позна яе пачынае спажываць сам вытворца.
Воістіну.
Аббас Галлямаў, «Тэлеграм»