Новы «Чалавек-павук» стаў самым касавым фільмам у ЗША за ўсю гісторыю
2- 16.09.2026, 20:28
Пабіў рэкорд «Зорных войнаў».
«Чалавек-павук: Новы дзень» стаў самым касавым фільмам у гісторыі праката ЗША і Канады, як вынікае з рэйтынгу The Numbers.
Паводле дадзеных партала, за 47 дзён з пачатку праката зборы стужкі дасягнулі $936,773 млн, што дазволіла ёй абысці «Зорныя войны: Абуджэнне Сілы», якія зарабілі $936,662 млн.
«Чалавек-павук» стаў самым касавым фільмам 2026 года ўжо на першым тыдні праката, зарабіўшы больш за $1,1 млрд. Ужо да сярэдзіны жніўня ён увайшоў у топ-5 самых паспяховых праектаў Marvel.
Сусветная прэм'ера фільма адбылася 31 ліпеня. Паводле The Hollywood Reporter, вытворчы бюджэт склаў $225 млн. Як высветліў Deadline, прамокампанія фільма «Чалавек-павук: Новы дзень» абышлася ў $309 млн. У адным з прамаролікаў стужкі зняўся аргентынскі футбаліст Ліянэль Месі.