Былы аўтацэнтр Audi і Porsche ў Мінску стане салонам Geely
1- 28.09.2026, 15:36
Там таксама размесцяць сэрвіс, шынамантаж і кузавны рамонт.
Кампанія «РК Пауэр Моторс» у кастрычніку адкрые другі аўтацэнтр у Мінску. «Точка Geely» заняла будынак былога аўтасалона Audi і Porsche на вуліцы Сярова, паблізу станцыі метро «Слуцкі гасцінец». Пра гэта Office Life паведамілі ў кампаніі.
Нагадаем, у маі 2025-га дылер марак Geely і Belgee — кампанія «РК Пауэр Моторс» — адкрыў у Мінску каля МКАД і метро «Малінаўка» свой першы аўтацэнтр «Точка».
У адрозненне ад яго, «Точка Geely» прадставіць у шоўруме толькі аўтамабілі Geely, прычым увесь мадэльны шэраг. Там жа размесціцца сэрвісны цэнтр, дзе можна будзе прайсці тэхнічнае абслугоўванне, шынамантаж і кузавны рамонт.
Як паведамілі ў кампаніі, новы аўтацэнтр у першую чаргу арыентаваны на жыхароў Курасоўшчыны, «Мінск-Міра» і Лошыцы, якія знаходзяцца ў 10 хвілінах язды.