Салаўёў адзначыўся новымі бязглуздымі ідэямі аб еўрапейскіх межах
9- 3.09.2026, 11:15
- 2,574
Прапагандыст заклікаў дэнансаваць аб’яднанне Германіі і аднавіць ГДР.
Вядучы крамлёўскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў у чарговым выпуску сваёй тэлеперадачы адзначыўся новымі абсурднымі заявамі аб еўрапейскіх дзяржаўных межах.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, рупар расійскай прапаганды прапанаваў адмяніць прызнанне сучаснай Германіі.
У сваім выступленні Салаўёў заявіў пра неабходнасць дэнансаваць падпісаную ў 1990 годзе Дамову аб канчатковым урэгуляванні адносна Германіі (фармат «4+2»), якая заклала прававую аснову для аб’яднання ФРГ і ГДР.
«Зыходзячы з парушэння базавай дамоўленасці «4+2», дэнансаваць прызнанне аб’яднання Германіі, увогуле не прызнаваць гэтую краіну як такую, патрабаваць аднаўлення ГДР і проста перарваць любыя дыпламатычныя адносіны. Такой краіны няма», — выдаў чарговую порцыю антызаходняй рыторыкі прапагандыст.