25 апреля 2024, четверг, 8:45
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Мать политзаключенного Александра Борозенко: «Мы гордимся сыном»

5

Мать арестованного активиста гражданской кампании «Европейская Беларусь» Александра Борозенко Елена Борозенко заявила в интервью «Радыё Свабода», что с самого начала поддерживала сына в его общественно-политической деятельности.

Сын Алены Баразенкі ўжо 22 дні за кратамі, але бацькі дагэтуль ня ведаюць, на які дзень прызначаць суд, і вельмі хвалююцца духовым і фізычным здароўі Аляксандра.

“Зараз мы вельмі хвалюемся за ягонае здароўе і духоўны стан. Ягоныя сябры нам сёньня паведамілі, што Саша абвясьціў галадоўку. Колькі яму знаходзіцца яшчэ за кратамі, мы ня ведаем. Да сёньня нам яшчэ не паведамілі, хто будзе судзьдзём і калі адбудзецца сам суд. Таму мы вельмі хвалюемся за яго здароўе.

На сёньняшні дзень мы ня ведаем, як ён там. 30 кастрычніка бацька ягоны быў зь ім на спатканьні, Саша нам таксама пісаў лісты, дык умовы там, можна сказаць, неблагія ў параўнаньні з тым, як ён сядзеў на Акрэсьціна. У апошнім лісьце ён нам напісаў, што яго перавялі ў іншую камэру. Можа, гэта зьвязана з галадоўкай, мы ня ведаем”, - кажа Алена Баразенка.

Паводле яе, у ранейшай камэры знаходзілася дзесяць чалавек, а колькі ў новай – гэтага яна ня ведае.

Алена Баразенка таксама паведаміла, што ад пачатку падтрымлівала сына ў ягонай грамадзкай палітычнай актыўнасьці.

“Так, мы падтрымлівалі. Уся наша сям'я, усе нашы сваякі”, - пацьвярджае маці палітвязьня.

Яна заўважае, што Аляксандар спрачаўся наконт палітыкі з дырэктарам школы, хаця вучыўся ў школе добра.

“Яны мелі розныя погляды на палітыку, якую праводзіць наша дзяржава. Асаблівых наступстваў, за выняткам дробных праблемаў на іспытах, не было”, - узгадвае спадарыня Алена.

Аднак для далейшага паступленьня ў вну Аляксандар усё ж быў змушаным зьехаць у Польшчу, дзе ён навучаецца ва Ўроцлаўскім ўнівэрсытэце па праграме Кастуся Каліноўскага.

“Ён туды трапіў пасьля ўдзелу ў акцыі пратэсту студэнтаў супраць адмены ільгот. Пасьля акцыі яго змусілі пакінуць навучаньне ў БДУ на факультэце міжнародных дачыненьняў. І тады праграма Кастуся Каліноўскага яму дапамагла паступіць ва Ўроцлаў. Там ён вучыўся на факультэце паліталёгіі”, - распавядае Алена Баразенка.

Паводле яе, зараз вельмі дапамагае падтрымка асуджаных разам з Аляксандрам у “Працэсе 14-ці” былых палітвязьняў.

“Так, нам паступае шмат званкоў дадому. Саша атрымлівае шмат лістоў ад сяброў і зусім незнаёмых людзей. У краіне праходзяць акцыі з патрабаваньнем вызваліць яго з-за кратаў. Вялікі дзякуй усім, хто падтрымлівае яго ў гэты цяжкі час. Яму вельмі патрэбная цяпер гэтая падтрымка”, - кажа маці палітзьняволенага.

На акцыі салідарнасьці з Аляксандрам Баразенкам, што праводзілася ў Пінску 16 лістапада, яна прысутнічаць не змагла, бо даведаліся аб акцыі пасьля ейнага правядзеньня.

Аляксандар Баразенка і ягоныя бацькі наўзаем падтрымліваюць адно аднаго лістамі.

“Атрымліваем вельмі часта. Стараецца падтрымаць нас, піша, што ў яго ўсё ў парадку, каб мы не турбаваліся, што ўсё скончыцца і будзем разам. А мы яму пішам, што ганарымся ім і падтрымліваем яго. Вось пару радкоў: “Ратуюць лісты. Не пасьпяваю на ўсе адказваць. Вельмі прыемна”, - цытуе спадарыня Алена ліст сына.

У справядлівасьць суда над над Аляксандрам яна ня верыць, але спадзяецца на лепшае.

“Вельмі хацелася б верыць, што гэта будзе справядлівы суд. Але ня ведаем, толькі спадзяемся на справядлівасьць. Спадзяемся, што будзе больш ляяльнае стаўленьне і больш мяккі прысуд”, - не губляе надзеі Алена Баразенка.

Бацька Аляксандра, Аляксандар Баразенка-старэйшы, таксама верыць у лепшую прышласьць і да таго сама заклікае свайго сына.

“Я хацеў бы сказаць, каб ён трымаўся. Ня ўсё страчана, пакуль такія людзі, як ён і яго сябры ў нашай краіне ёсьць, я спадзяюся, што загляне сонца і ў наша аконца, і ўсё ў нас будзе добра”, - не здаецца спадар Аляксандар-старэйшы.

Аляксандар Баразенка — адзіны з 14 абвінавачаных у крымінальнай справе, распачатай уладамі пасьля акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня, які пакуль ня быў асуджаны. Яго вінавацяць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія прывялі да масавых непарадкаў.

Фігуранты той справы атрымалі розныя тэрміны абмежаваньня волі без накіраваньня адбываць пакараньне, а таксама штрафы. Андрэй Кім атрымаў паўтара году калёніі, ў жніўні яго выпусьцілі з турмы. Доўгі час Аляксандар ня мог азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы. 27 кастрычніка добраахвотна разам са сваім адвакатам Паўлам Сапелкам зьявіліся да сьледчага Міхалькевіча, дзе яму была прадстаўлена пастанова аб арышце, выпісаная яшчэ ў траўні. Зараз у чаканьні суду Аляксандар Баразенка сядзіць ў сьледчым ізалятары.

Написать комментарий 5

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях