18 апреля 2024, четверг, 20:37
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

В регионах проходят акции в поддержку политзаключенного Александра Борозенко

6

В Пинске проходят уличные акции и распространяются листовки с информацией о политзаключенном Александре Борозенко, который находится на данный момент в следственном изоляторе в Минске.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, за апошнія дні ў горадзе адбыліся дзьве вулічныя акцыі ў абарону актывіста грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Аляксандра Баразенкі. Цяпер рыхтуюцца наступныя. Пра гэта заяўляе старшыня пінскай суполкі “Маладога фронту” Ігар Салавей.

“Будзе, так. Плянуем на днях правесьці яшчэ акцыі. Людзі, якія знаёмяцца з улёткамі, абураюцца, што зноў зьявіліся палітычныя вязьні ў Беларусі. Адзін мужчына сказаў: “Што, турмы ўжо вольныя, то зноў можна людзей арыштоўваць?” І пінскія прадпрымальнікі вельмі добра рэагавалі, казалі, што хлопец і за іхнія інтарэсы змагаецца”, - сказаў Ігар Салавей.

Аляксандра Баразенку цяпер абвінавачваюць па крымінальнай справе 14-ці актывістаў апазыцыі, якіх затрымалі 21 студзеня падчас акцыі прадпрымальнікаў у Менску. 13 чалавек былі пакаранымі абмежаваньнем волі і штрафамі. Аляксандар Баразенка — апошні ў сьпісе абвінавачаных. Яго арыштавалі нядаўна, 27 кастрычніка, пасьля допыту ў сьледчым камітэце. Да гэтага часу маладзён знаходзіўся на навучаньні ў Польшчы.

“Я быў у мінулы чацьвер у Менску. Наведаў сьледчага, атрымаў дазвол на спатканьне з сынам. Сустрэўся зь ім. Аляксандар быў бадзёрым і вясёлым. Трымаецца годна”, - кажа бацька палітвязьня Александр Баразенка.

“Калі казаць па шчырасьці, то, пэўна, ні вам, ні мне не даводзіцца гэтаму дзівіцца. Зноў жа відавочныя праявы рэжыму. Цяперашні кіраўнік праз сваю паказушную лібэралізацыю дамогся ляяльнасьці Захаду, а цяпер, як той казаў, зноў можна весьці сваю гульню”, - так Аляксандар Міхайлавіч тлумачыць перасьледваньні свайго сына.

Аляксандар Баразенка двойчы адбываў арышты: у 2007 годзе — за ўдзел у моладзевай акцыі супраць скасаваньня льготаў, сёлета — за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў. Ад траўня сьледчыя падалі яго ў крымінальны вышук як падазраванага ў “справе 14-ці”.

Цяперашні палітвязень вучыцца на другім курсе Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту па праграме Кастуся Каліноўскага. Ад 28 кастрычніка актывісты дэмакратычнага руху пачалі ладзіць акцыі салідарнасьці з Аляксандрам Баразенкам у розных месцах Менску.

Написать комментарий 6

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях