26 июня 2019, среда, 6:00
Мы в одной лодке
Рубрики

Политзаключенному Парсюкевичу угрожают в изоляторе

1

Витебский предприниматель Сергей Парсюкевич испытал на себе особенности охраны заключенных в Жодинском следственном изоляторе, где его держат до рассмотрения кассационной жалобы.

Лідэр прадпрымальніцкага руху за ўдзел у мітынгу пратэсту 10 студзеня быў асуджаны на 2,5 года зьняволеньня.

У ізалятары С.Парсюкевіча папярэдзілі, што могуць у ягонай асабістай справе зрабіць запіс: “Схільны да ўцёкаў”. Пра тое, што здарылася, жонка прадпрымальніка Натальля даведалася зь ягонага ліста:

“Калі была Радуніца, ён вельмі перажываў, што ня быў у бацькі на могілках. У яго ёсьць такая ікона, і ён паставіў яе ў вакно, бо больш паставіць не было куды. Ахоўнікі зайшлі, накрычалі, сказалі прыбраць, іначай напішуць заўвагу, што схільны да ўцёкаў. Таму што дакрануўся да вакна, да кратаў”, -- паведаміла жанчына ў інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

У Жодзінскім сьледчым ізалятары таксама служаць міліцыянты, якія таксама ахоўваюць і прыгавораных да пажыцьцёвага зьняволеньня ў Жодзінскай калёніі. Менавіта гэтым тлумачаць надзвычайную жорсткасьць ахоўнікаў у абыходжаньні з арыштантамі ў Жодзіна.

Якія наступствы можа мець для вязьня залічэньне ў “схільныя да ўцёкаў”? Былы палітвязень Валер Леванеўскі кажа, што гэта своеасаблбівая пляма на ўвесь час адбыцьця пакараньня:

“Уначы могуць прыходзіць, правяраць, ліхтарыкам сьвяціць. Некалькі раз на дзень павінен прыходзіць і адзначацца”, -- кажа былы палітязень.

В.Леванеўскі лічыць пагрозу ў адрас С.Парсюкевіча незаконнай, таму што патрэбныя сапраўды істотныя прычыны, каб вязьня занесьлі ў сьпіс “схільных да ўцёкаў”. Праблема яшчэ ў тым, што калі такое рашэньне прымуць, яго немагчыма аспрэчыць. “Нашы суды нават не прымаюць скаргаў на ўмовы ўтрыманьня”, дадае былы палітвязень Валер Леванеўскі.