13 траўня 2024, панядзелак, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт абароны журналістаў: Рашэнне Ашмянскага суда - вяртанне ў сярэднявечча

5
Камітэт абароны журналістаў: Рашэнне Ашмянскага суда - вяртанне ў сярэднявечча

Прызнанне матэрыялаў альбома «Belarus Press Photo» экстрэмісцкімі нагадвае часы сярэднявечнай Еўропы.

Менавіта тады іншадумства лічылася ерассю і падлягала знішчэнню. Так міжнародная арганізацыя Камітэт абароны журналістаў ахарактарызавала рашэнне беларускага суда.

«Працэс, які адбыўся ў мінулы чацвер у Ашмянах, не характэрны сучаснай еўрапейскай краіне, дзе ад прадстаўнікоў праваахоўных органаў, у тым ліку ад пракурораў і суддзяў, чакаюць гарантый абароны свабоды прэсы і правоў чалавека», - гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Нагадаем, Ашмянскі раённы суд 18 красавіка прызнаў фотаальбом Belarus Press Photo - 2011 экстрэмісцкім. Фатографы Юлія Дарашкевіч, Аляксандр Васюковіч і Вадзім Заміроўскі, якія праходзілі па справе ў якасці «зацікаўленых асобаў», павінны выплаціць па 217,5 тысячы рублёў за судовыя выдаткі.

З пазовам «Аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў суд звярнулася ўпраўленне КДБ Беларусі па Гродзенскай вобласці. У альбомах фотаконкурсу Belarus Press Photo КДБ знайшоў «выдумкі аб жыццядзейнасці беларускага народа».

У суд выклікалі фатографаў Юлію Дарашкевіч, Вадзіма Заміроўскага і Аляксандра Васюковіча.

41 фотаальбом з фатаграфіямі леташняга конкурсу Belarus Press Photo забралі 12 лістапада 2012 года на памежным пераходзе «Каменны лог» у Васюковіча і Дарашкевіч.

Belarus Press Photo - гэта першы адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі. У гэтым годзе конкурс праводзіцца ў чацвёрты раз.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках