2 траўня 2024, Чацвер, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руды прызначаны памочнікам Лукашэнкі

16
Руды прызначаны памочнікам Лукашэнкі

Беларускі кіраўнік прызначыў Кірыла Рудага сваім памочнікам па эканамічных пытаннях.

Пра гэта паведамляе прэс-служба дыктатара.

Як адзначыў кіраўнік, «Руды выдатна ведае сферу эканомікі, дзейнасць і дзяржаўнага, і прыватнага сектара, а таксама мае вопыт працы ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы».

Ён звярнуў увагу на тое, што «Беларусі цікавыя працэсы, якія адбываюцца ў КНР, вопыт развіцця гэтай дзяржавы».

Раней Кірыл Руды (на фота) займаў пасаду дарадцы па эканамічных пытаннях Амбасады Беларусі ў Кітаі.

Таксама памочнікамі былі прызначаныя галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Зміцер Гобараў і галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці - Уладзімір Даманеўскі.

Лукашэнка таксама прызначыў Паўла Каршуновіча суддзёй і старшынёй Менскага гарадскога суда. Прызначаючы на пасаду Каршуновіча, Лукашэнка ўказаў «на недапушчальнасць любога ўплыву на дзейнасць судоў».

Уладзімір Сулімаў прызначаны першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках