7 траўня 2024, aўторак, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія войскі вылучыліся ў Беларусь

13
Расейскія войскі вылучыліся ў Беларусь

Расейскія вайскоўцы з падраздзяленняў Заходняй ваеннай акругі вылучыліся ў Беларусь на сумеснае вучэнне «Захад-2013».

Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве абароны Расеі.

«Падраздзяленні Заходняй ваеннай акругі, якія прымаюць удзел у сумесным стратэгічным вучэнні Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь «Захад-2013», пачалі вылучэнне з пунктаў пастаяннай дыслакацыі да месцаў правядзення вучэння», - адзначылі ў расейскім ваенным ведамстве.

Для перадыслакацыі расейскіх войскаў, якія ўдзельнічаюць у вучэнні, будзе задзейнічана 20 воінскіх эшалонаў. На тэрыторыю Беларусі адправіцца 2,5 тыс. расейскіх вайскоўцаў.

Вучэнне «Захад-2013» будзе праходзіць з 20 па 26 верасня.

Нагадаем, правядзенне вучэнняў выклікала вялікую занепакоенасць сярод суседзяў Беларусі.

Пакуль афіцыйнай інфармацыі пра сцэнар вучэнняў і сілы, якія ўдзельнічаюць у іх, недастаткова, аднак ёсць здагадка, што яны будуць нагадваць вучэнні «Захад-2009», якія выклікалі вялікі рэзананс. Тады ў вучэннях прынялі ўдзел больш за 12 тысяч вайскоўцаў, афіцыйна яны былі названыя абароннымі, закліканымі падтрымаць стратэгічную стабільнасць у рэгіёне. Аднак у іх сцэнары, паводле некаторых паведамленняў, быў прадугледжаны напад на тэрыторыю балтыйскіх краін і прэвентыўны ядзерны ўдар па Варшаве.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках