З беларускімі ўладамі ніхто не хоча супрацоўнічаць
- 17.10.2007, 13:32
Кыргызстан адмаўляецца ад намеру будаваць завод па зборцы беларускіх трактароў. Рашэнне аб будаўніцтве ў Кыргызстане завода па зборцы трактароў з Беларусі адкладзенае на нявызначаны тэрмін, паведаміў амбасадар Беларусі ў КР Валеры Брылёў.
Нагадаем, дамоўленасць аб узвядзенні прадпрыемства была дасягнутая яшчэ ў лістападзе 2006 года падчас двухбаковай сустрэчы Курманбека Бакіева і Аляксандра Лукашэнкі. Для гэтага ўжо была падрыхтаваная пляцоўка ў горадзе Кара-Балце. Аднак на дадзены момант кіргізскія ўлады разглядаюць пытанне аб магчымасці збіраць у Кыргызстане кітайскія трактары – паведамляе АФН.
Варта адзначыць, што кантракт аб пастаўках камплектуючых дэталяў для зборкі беларускіх трактароў у Кыргызстане быў заключаны бакамі яшчэ на пачатку 2007 года.
Аднак ужо на пачатку верасня 2007 года прэм'ер-міністр КР Алмазбек Атамбаеў на сустрэчы з прадстаўнікамі адной кітайскай кампаніі выказаў надзею на будаўніцтва завода па зборцы менавіта іх трактароў.