Актывіста Віктара Клімуса затрымалі ў аэрапорце Арменіі
1- 15.06.2026, 14:31
- 1,730
Пра гэта стала вядома праваабаронцам.
Беларускага актывіста Віктара Клімуса затрымалі ў аэрапорце ў Ерэване, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
У 2021 годзе мужчына пераехаў з Беларусі ў Польшчу. У Арменію ён прыляцеў па працоўных справах.
Як адзначаюць праваабаронцы, армянскія памежнікі сказалі яму, што ягонае імя знаходзіцца ў міжнароднай базе вышуку.
Віктар — брэстаўчанін, дырэктар культурнага цэнтра «Грунтоўня», у 2020 годзе ён арганізоўваў музычнае суправаджэнне акцый пратэсту.