15 чэрвеня 2026, панядзелак, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Голас Амерыкі»: На плошчах Менска гучаць заклікі да свабоды

14 кастрычніка ў Менску прайшла акцыя пратэсту супраць аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Па дадзеных беларускіх і расейскіх незалежных вэб-сайтаў, ад 7 да 10 тысяч дэманстрантаў узялі ўдзел у нядзелю ў Еўрапейскім Маршы ў цэнтры беларускай сталіцы, паведамляе Расейская служба радыёстанцыі «Голас Амерыкі».

Напярэдадні акцыі міліцыя затрымала некалькіх актывістаў. Двое з іх – Павал Юхневіч і Мікіта Сасім – былі прысуджаныя да пяці- і сямідзённага арышту за «нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы».

ЗША і краіны Захаду неаднаразова крытыкавалі рэжым Аляксандра Лукашэнкі за парушэнні грамадзянскіх свабодаў і правоў чалавека. Прэзідэнт Буш назваў беларускага кіраўніка «апошнім дыктатарам Еўропы». Напярэдадні акцыі пратэсту намеснік прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Том Кейсі зрабіў наступную заяву:

«Мы вітаем ініцыятыву грамадзян Беларусі па арганізацыі 14 кастрычніка Марша, які пацвярджае іх прыхільнасць да свабоднай Беларусі, якая паважае ўсеагульныя дэмакратычныя каштоўнасці і свабоды. Нас падбадзёрвае рашэнне гарадскіх улад Менска санкыянаваць правядзенне Марша.

Аднак мы занепакоеныя ў сувязі з шэрагам прафілактычных арыштаў і затрыманняў арганізатараў гэтага мерапрыемства і іншымі спробамі беларускіх улад максімальна знізіць эфектыўнасць Марша. Мы заклікаем урад Беларусі дазволіць усім грамадзянам сваёй краіны бесперашкодна ўзяць удзел у мірнай дэманстрацыі, каб яны маглі выказваць свае погляды без запалохвання, умяшання або пагроз адплаты. Мы таксама заклікаем супрацоўнікаў праваахоўных органаў выказваць стрыманасць у дачыненні дэманстрантаў. Мы ізноў падкрэсліваем нашу заклапочанасць з нагоды дабрабыту ўсіх зняволеных, якія былі пазбаўленыя свабоды па палітычных прычынах, і заклікаем да іх неадкладнага вызвалення».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках