15 чэрвеня 2026, панядзелак, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малгажата Гасеўска: «Польшча ўсё роўна будзе паднімаць беларускае пытанне ў Еўразвязе»

Малгажата Гасеўска: «Польшча ўсё роўна будзе паднімаць беларускае пытанне ў Еўразвязе»

Вынікі парламенцкіх выбараў у Польшчы прэс-цэнтру Хартыі’97 каментуе дэпутат Сейма ад партыі “Права і справядлівасць” Малгажата Гасеўска. Паводле дадзеных пасля апрацоўкі 99% бюлетэняў, партыя «Права і справядлівасць» набрала 32,16 % галасоў выбаршчыкаў, саступіўшы партыі «Грамадзянская платформа».

Спадарыня Гасеўска, як вы пракаментуеце вынікі парламенцкіх выбараў?

– Для партыі «Права і справядлівасць» – гэта вялікі досвед. Вядома ж, наш вынік стаў горшым па заканчэнні двух гадоў, а прасцей сказаць, мы прайгралі. Аднак мы спадзяемся быць канструктыўнай апазіцыяй у новым парламенце, не такой, якую мы, у сваю чаргу, мелі, калі былі кіроўнай партыяй, і якой, у тым ліку, была для нас «Грамадзянская платформа». Мы не збіраемся актыўна супрацьстаяць кардынальным пераменам у польскай палітыцы, якія можа прапанаваць «Грамадзянская платформа», але маем намер уносіць і свае ўласныя законапраекты. І шукаць для іх прыняцця падтрымку ў Сейме.

Чым адрозніваецца праграма «Грамадзянскай платформы» ад праграмы вашай партыі?

– Складана растлумачыць розніцу. У нашай праграме больш месца займае ўнутраная палітыка. Мы разумеем, што ў дадзены момант у Польшчы існуе шмат эканамічных праблем, у тым ліку беспрацоўе, нізкая аплата працы. Сярод нашых, як мне падаецца, заслуг гэта тое, што мы спрабавалі выправіць гэтую сітуацыю, палепшыць эканамічнае становішча ў краіне. Але найважнейшы пункт нашай праграмы – гэта барацьба з карупцыяй. І галоўнае, змяніць дачыненне ў грамадстве да гэтай праблемы.

У Польшчы ў апошнія гады праблема карупцыі стаяла вельмі востра. У кожнай, нават самой дробнай фірме, існавала меркаванне, каб выйграць той ці іншы тэндэр, неабходна нешта даць патрэбнаму службоўцу, але мы з гэтым актыўна змагаліся. Бо разумелі, што змагацца з карупцыяй неабходна на любым узроўні. Карупцыя не існуе без доступу да ўлады, а мы былі ва уладзе. Калі здарылася, што абвінавачанымі ў карупцыйных скандалах апынуліся нашы калегі па кааліцыі, нагадаю, нават адзін з міністраў быў абвінавачаны ў карупцыі, то гэтыя людзі змушаныя былі сысці ў адстаўку. Аднак я не ўпэўненая, што «Грамадзянская платформа» будзе таксама актыўна змагацца з гэтым злом.

Як зменіцца палітычная сітуацыя ў Польшчы пасля перамогі «Грамадзянскай платформы»?

– Складана сказаць. У агульных рысах, думаю, што сур'ёзна не зменіцца. Аднак, што тычыцца сацыяльнай палітыкі, то «Грамадзянская платформа» адстойвае інтарэсы забяспечаных пластоў грамадства. Таму ёсць боязь, што ў барацьбе «Грамадзянскай платформы» з дэфіцытам бюджэту пацярпяць, найперш, маламаёмасныя грамадзяне. Таксама ёсць няўпэўненасць у далейшым супрацьстаянні карупцыі на дзяржаўным узроўні. І гэта галоўнае.

У час кіравання партыі «Права і справядлівасць» лідэр беларускага руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч выступаў у Сейме і Сенаце Польшчы. Ваша краіна актыўна падтрымлівала дэмакратычныя сілы Беларусі. Ці зменіцца палітыка Польшчы ў дачыненні Беларусі цяпер?

– Што тычыцца беларуска-польскіх стасункаў, то, я думаю, у гэтым кірунку нічога не зменіцца. Сярод прадстаўнікоў «Грамадзянскай платформы» ёсць дастаткова людзей, якія вельмі добра ведаюць сітуацыю ў Беларусі, праблемы з свабодай слова і парушэннем іншых правоў грамадзян у вашай краіне. Таму ў гэтым пытанні Польшча па-ранейшаму будзе ў Еўразвязе ставіць пытанне аб становішчы спраў у Беларусі і змагацца за дэмакратыю ў вашай краіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках