РФ працягвае выкарыстоўваць паветраную прастору Беларусі
5- 15.06.2026, 14:03
- 2,230
Для удараў дронамі па Украіне.
Расія працягвае выкарыстоўваць паветраную прастору Беларусі для удараў дронамі па Украіне, — заявіў у эфіры тэлемарафону спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ) Андрэй Дземчэнка.
- Гэтай ноччу (15 чэрвеня — рэд.) тактыка праціўніка заставалася нязменнай: дроны заходзяць з тэрыторыі Расіі, пасля чаго рухаюцца ўздоўж украінска-беларускай мяжы, — цытуе прадстаўніка памежнага ведамства інфармагенцтва «Укрінформ». — Частка беспілотнікаў перасякае паветраную прастору Беларусі і выкарыстоўвае яе для далейшага пранікнення ў глыб Украіны, у прыватнасці праз Кіеўскую і Жытомірскую вобласці з наступным рухам у кірунку заходніх рэгіёнаў.
Па словах Дземчэнкі, гэтай ноччу фіксавалася значная колькасць дронаў у межах Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцей. Пераважна яны рухаліся не на захад, а ў асноўным у бок Кіева.
Спікер ДПСУ падкрэсліў, што на дадзены момант нарошчвання расійскіх або беларускіх сіл непасрэдна ля ўкраінскай мяжы не назіраецца, прыкмет фармавання ўдарнай групоўкі няма.