15 чэрвеня 2026, панядзелак, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзяды» пройдуць па праспекце Незалежнасці

Шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню памінання продкаў «Дзяды» дазволеныя. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на намесніка старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ Сяргея Папкова.

Па словах С.Папкова, увечары 22 кастрычніка ён атрымаў адказ з Менгарвыканкама. "Нам далі дазвол на яго правядзенне, змяніўшы толькі адно — шэсце павінна прайсці па ходніках. А так усё засталося без змянення. Такім чынам, збор удзельнікаў шэсця 28 кастрычніка ў 10 гадзін 30 хвілін на пляцоўцы перад заводам "Луч" (станцыя метро "Парк Чалюскінцаў"), а 11-ай – пачатак руху па маршруце праспект Незалежнасці – вуліцы Каліноўскага – Сядых – Карбышава — Гамарніка — Мірашнічэнка – урочышча Курапаты. Учора Менаблвыканкам дазволіў у Курапатах жалобны мітынг з 14 гадзін 30 хвілін да 17.00", – паведаміў С.Папкоў.

Адказ на аналагічную заяўку на 4 лістапада аб дазволе традыцыйнага шэсця да Лошыцкага яра пакуль не атрыманы.

Як сказаў палітык, кожную суботу ў месцах масавых расстрэлаў людзей праводзіцца талака па ўборцы і ўпарадкаванню тэрыторыі.

Нагадаем, што 2007 год абвешчаны грамадскасцю Годам памяці ахвяр палітычных рэпрэсій.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках