20 траўня 2024, панядзелак, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўрэатам прэміі Сахарава «За свабоду думкі» стаў праваабаронца з Судана

Еўрапарламент у чацвер абвясціў імя лаўрэата штогадовай прэміі імя Андрэя Сахарава "За свабоду думкі". Сёлета ім стаў суданскі адвакат-праваабаронца Саліх Махмуд Асман.

Як адзначыў на пленарным пасяджэнні Еўрапарламента яго старшыня Ганс-Герт Потэрынг, С.Асман, які працуе з суданскай Арганізацыяй супраць катаванняў, цягам больш як 20 гадоў аказваў бясплатную юрыдычную дапамогу сваім суграмадзянам, якія пацярпелі ад парушэнняў іх чалавечых правоў.

Узнагарода будзе афіцыйна ўручаная новаму лаўрэату ў Страсбургу 11 снежня, у дзень, калі 59 гадоў таму была падпісаная Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ААН.

Прэмія імя Сахарава "За свабоду думкі" заснаваная Еўрапарламентам у 1988 годзе і прысуджаецца штогод за "дасягненні ў справе абароны правоў чалавека і яго асноўных свабодаў, а таксама за павагу міжнароднага заканадаўства і развіццё дэмакратыі".

Летась прэмію атрымаў лідэр беларускага руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках