9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталіцкая царква правядзе самую масавую беатыфікацыю ў сваёй гісторыі

Рыма-каталіцкая царква 28 кастрычніка правядзе самую масавую ў гісторыі каталіцызму беатыфікацыю. Як паведамляюць інфармагенцтвы, 498 пакутнікаў, якія загінулі падчас пераследу па рэлігійнай прыкмеце ў грамадзянскую вайну ў Гішпаніі ў 1930-я гады, будуць прылічаныя Папам Рымскім да блажэнных.

Архібіскуп Мадрыда, кардынал Антоніа Марыя Рука Варэла падчас імшы, праведзенай у гонар беатыфікацыі, якая мае быць, адзначыў, што "гэтыя хрысціяне аддалі сваё жыццё Богу найбольш узнёслым чынам, тым самым засведчыўшы сілу веры перад сваімі катамі". "Гэтыя пакутнікі памерлі за Хрыста, не звяртаючыся да гвалту. Іх адзінай зброяй была пропаведзь прабачэння і міру ", – сказаў архібіскуп.

У каталіцкай традыцыі размежаванне паміж беатыфікацыяй і кананізацыяй было ўведзенае ў 1642 годзе папам Урбанам VIII. З гэтага часу беатыфікацыя з'яўляецца неабходным этапам для пачатку працэсу кананізацыі – прылічэння да святых.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках