9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты дзяржаўных СМІ прызнаюцца ў прадузятасці і ангажаванасці

Ананімнае анкетаванне сярод журналістаў было праведзена нядаўна ў Гомелі. Удзел у ім узялі прыкладна 20% журналістаў, якія працуюць у абласным цэнтры: супрацоўнікі дзяржаўных газет, радыё і тэлебачання, а таксама журналісты недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Ім было прапанавана ацаніць сваю працу і свае СМІ па васемнаццаці крытэрыях.

На першае месца па выніках анкетавання ў прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ патрапіў недахоп інфарматыўнасці і дакладнасці. Вельмі распаўсюджанай аказалася праблема самацэнзуры. Аб`ектыўнасць апынулася на апошнім месцы, паведамляе прэс-сдужба БАЖ.

На прапанову “ацаніць, наколькі ў вашым СМІ прысутнічае крытэрый сумленнасці, аб`ектыўнасці, прадузятасці” журналісты дзвюх дзяржаўных газет – “Гомельская праўда” і “Гомельские ведомости”, – а таксама абласных радыё і тэлебачання на другое месца паставілі перадузятасць і ангажаванасць.

Супрацоўнікі недзяржаўных СМІ таксама пазначылі ў анкетах, што цэнзура і ангажаванасць прысутнічаюць у іх працы, але ў нязначнай ступені.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках