9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск не ўпусцілі супрацоўніцу цэнтра Улафа Пальме

Учора ў менскім аэрапорце памежная служба не ўпусціла ў Беларусь супрацоўніцу Міжнароднага цэнтра Улафа Пальме ў Стакгольме Наташу Аляксееву без тлумачэння прычыны.

Н.Аляксеева, ужо двойчы цягам 2007 года бывала ў Менску, прыляцела сюды з прадстаўніком шведскай арганізацыі Вердандзі для планавання сумеснай з беларускімі сацыял-дэмакратамі і прадстаўнікамі беларускай грамадскасці праграмы дапамогі жыхарам Гомеля і Светлагорска, што пакутуюць на алкагольную і нарказалежнасць.

Наташа Аляксеева, грамадзянка РФ, бывала ў Рэспубліцы Беларусь некалькі дзесяткаў разоў. У рамках наяўных паміж РФ і Рэспублікай Беларусь пагадненняў грамадзяне абедзвюх краін могуць перасякаць дзяржаўную мяжу без спецыяльных дазволаў і віз. Забарона на ўезд у краіну для грамадзяніна РФ таму ўспрымаецца як грубае парушэнне Канвенцыі па правах чалавека і інш. міжнародных нормаў.

Ніколі раней ніякіх праблем з беларускімі ўладамі ў Наташы Аляксеевай не ўзнікала. Больш як 10 гадоў яна бывае ў Беларусі, дзе мае шмат сяброў і знаёмых у шматлікіх грамадскіх арганізацыях і палітычных партыях. Апошнім разам яна прылятала ў канцы траўня 2007 года, калі была запрошаная разам з сябрам шведскага парламента Туне Цінсгорд у якасці госця на Кангрэс дэмакратычных сілаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках