Зразумелых справаздач няма. Куды сыходзяць грошы – невядома
2- 15.11.2007, 8:29
Парламенцкі сход так званага «саюза» Беларусі і Расеі на сесіі ў сераду зацвердзіў бюджэт на 2008 год. Дэпутаты Расеі і Беларусі, якія ўваходзяць у парламенцкую асамблею, падтрымалі гэты дакумент аднагалосна. Прыбытковая частка бюджэту 2008 складзе 4 мільярды 61 мільён рублёў, у тым ліку 2 мільярды 640 мільёнаў складуць адлічэнні Расеі, астатні 1 мільярд 421 мільён павінна адлічыць Беларусь.
Сёлета "саюзны" прэм'ер Уладзімір Зубкоў заявіў, што вялікая частка сродкаў саюзнага бюджэту на 2008 год будзе накіраваная на падтрымку "кааперацыйных праектаў". Запускаюцца сем новых праграм, у прыватнасці, "па сацыяльнай і вайскова-тэхнічнай тэматыцы".
Пры гэтым пэўных справаздач пра тое, на што пэўна марнуюцца гэтыя грошы, і наколькі яны асвойваюцца, службоўцы не даюць, адзначае NEWSru.com. У назіральнікаў ёсць падазроны, што немалыя сродкі не паспяваюць асвойвацца. Ва ўсякім разе, штораз пры прыняцці бюджэту журналістам толькі прыкладна тлумачаць, якія праграмы будуць фінансавацца. Некаторая частка ідзе на забеспячэнне працы органаў дзяржавы. Таксама летась абяцалі, што паўмільярда рублёў будуць прадстаўленыя на пакрыццё часткі выдаткаў па выплаце працэнтаў па крэдытах, атрыманых у расейскіх і беларускіх банках юрыдычнымі асобамі, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі сумесных праграм. У той самы час, пра дзейнасць "саюзных" дзяржорганаў практычна нічога не чуваць.
Пазней, маючы стасункі з журналістамі, Грызлоў сышоў ад адказу пра магчымыя тэрміны прыняцця Канстытуцыйнага акту так званага «саюза» Беларусі і Расеі.