9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клаўс Хэнш: «Пакуль ні пра якую палітыку добрасуседства з Беларуссю не можа быць і гаворкі»

Клаўс Хэнш: «Пакуль ні пра якую палітыку добрасуседства з Беларуссю не можа быць і гаворкі»

Былы спікер Еўрапарламента, а цяпер яго дэпутат ад сацыял-дэмакратычнай партыі распавёў «Нямецкай хвалі» пра тое, як ідуць справы з рэалізацыяй палітыкі добрасуседства ЕЗ у дачыненні Беларусі і як ЕЗ можа дапамагчы беларускім грамадзянам.

Па словах Клаўса Хэнша, Нямеччына зацікаўленая ў паглыбленні палітыкі добрасуседства з Беларуссю, аднак на дадзеным этапе супрацоўніцтва такога чыну яму ўяўляецца немагчымым з прычыны нежадання беларускага кіраўніцтва захоўваць такія агульнаеўрапейскія каштоўнасці як свабода слова і правы чалавека. «Датуль, пакуль Лукашэнка не перастане ігнараваць гэтыя каштоўнасці, ні пра якую палітыку добрасуседства не можа быць і гаворкі», – адзначыў дэпутат Еўрапарламента.

Па словах Клаўса Хэнша, імплементацыя палітыкі добрасуседства магчымая толькі пры жаданні і імкненні да гэтага абодвух бакоў – не толькі ЕЗ, але і Беларусі. У той самы час, Еўракамісіі варта больш рашуча і мэтанакіравана дзейнічаць у дачыненні Беларусі, падкрэслівае палітык.

«Еўракамісіі варта дзейнічаць больш актыўна. Яна павінна імкнуцца данесці да Беларусі прынцыпы дэмакратыі і правоў чалавека», – адзначыў былы спікер Еўрапарламента. Паводле яго, ЕЗ таксама трэба памятаць пра тое, што ў Беларусі дапамога, якая атрымліваецца з-за мяжы, можа апынуцца ў шкоду тым грамадзянскім ініцыятывам, якія яе атрымоўваюць. «То бок, трэба аказваць дапамогу такім чынам, каб не ставіць пад удар яе атрымальнікаў», – лічыць Клаўс Хэнш.

Ён таксама адзначыў, што цяпер ЕЗ рэалізуе шмат розных праграм для беларусаў, аднак, на яго думку, можна знайсці новыя сферы для супрацоўніцтва.

«Еўразвяз павінен спрыяць развіццю прамых міжасобасных кантактаў паміж беларусамі і грамадзянамі ЕЗ», – сказаў Клаўс Хэнш. Паводле яго слоў, неабходнай умовай для гэтага з'яўляецца паніжэнне кошту віз для асобных катэгорый грамадзян, напрыклад, студэнтаў, стыпендыятаў сумесных праграм і прадстаўнікоў грамадзянскіх аб'яднанняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках