9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва Акадэміі навук: 99%, што АЭС будзе будаваць Расея

1

Беларусь пры выбары генеральнага партнёра для будаўніцтва атамнай электрастанцыі будзе арыентавацца прыярытэтна на расейскія кампаніі, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік старшыні прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Цімашпольскі.

"Я упэўнены на 99%, што гэта будзе Расея, і мы актыўна ў гэтым кірунку працуем. Трэба, каб не было падпольных гутарак у гэтым пытанні. Вектар абраны ў кірунку Расеі", – сказаў У.Цімашпольскі.

Ён дадаў, што асноўнымі кампаніямі, якія вырабляюць рэактары тыпу ВВР, з'яўляецца кампанія "Вэстінхаўз - Ташыба", французская кампанія "Арэва" і расейская – “Атамстройэкспарт”.

"Па тэхніка-эканамічных параметрах расейскае абсталяванне не саступае двум іншым вытворцам, а па цане таннейшае. Акрамя таго, пры выбары расейскіх пастаўшчыкоў мы будзем мець супольнасць мовы і тэхналогій, магчымасць у рамках Саюзнай дзяржавы атрымоўваць крэдыты, рыхтаваць спецыялістаў у расейскіх ВНУ", – сказаў У.Цімашпольскі. Але, канчатковы выбар будзе вызначацца не толькі эканамічнымі, але і палітычнымі і фінансавымі аспектамі, дадаў ён.

Ён адзначыў, што пры выбары генеральнага партнёра, Беларусь правядзе тэндэр або перамовы з патэнцыйнымі пастаўшчыкамі.

Паводле яго слоў, указам прэзідэнта, якія вызначыў асноўныя арганізацыі па будаўніцтве АЭС у Беларусі, экспертнай арганізацыяй абраны ўкраінскі інстытут "Кіеўэнергапраект". "Яны ўзялі на сябе самую цяжкую місію – выступаць галоўным экспертам і праводзіць маніторынг бяспечнага будаўніцтва АЭС, яны будуць падпісваць асноўныя дакументы па аналізе бяспекі пастаўшчыкоў абсталявання", – сказаў У.Цімашпольскі.

Ён адзначыў, што ні кампанія "Арэва", ні "Вэстінхаўз – Ташыба", па ўсёй верагоднасці, не пагадзіліся б, каб кампанія з Украіны курыравала іх дзейнасць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках