Расея адмовіцца ад пагаднення па транзіце нафты ў СНД
- 19.11.2007, 9:11
Кіраўнік МЗС Расейскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў паведаміў, што Расея мае намер адмовіцца ад удзелу ў падпісаным у 1996 годзе ў рамках СНД пагадненні аб палітыцы ў галіне транзіту нафты і нафтапрадуктаў.
"Адной з галоўных прычын таго, што Расея не спяшаецца станавіцца ўдзельнікам некаторых дамоў, з'яўляецца іх змест, які не цалкам адказвае нашым інтарэсам, а бывае, і невысокая якасць іх тэкстаў",– адзначыў ён.
Нагадаем, раней старшыня праўлення "Укртранснафты" Ігар Кірушын заяўляў, што яго кампанія сумесна з расейскай "Транснафтай" мае намер стварыць працоўную групу для разгляду пытанняў правядзення адзінай тарыфнай палітыкі на прапампоўку нафты па тэрыторыі Расеі, Украіны, Беларусі і Казахстана. Паводле яго слоў, на фоне росту цэн на нафту на сусветных рынках да рэкорднага ўзроўню кошт транспартоўкі сыравіны не адпавядае сусветным тэндэнцыям. Тады было вырашанае, што гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца на сустрэчы кіраўніцтва "Укртранснафты" і "Транснафты". "Інтэрфакс-Украіна".