9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бойкі Клецк не здаецца

Адноўлена крымінальная справа супраць рэдактара незалежнага выданьня "Бойкий Клецк" Сяргея Панамарова. Яго вінавацяць у паклёпе на загадчыцу Клецкай юрыдычнай кансультацыі Натальлю Семашкевіч.

26 лістапада Сяргей Панамароў быў выкліканы на допыт у сувязі з тым, што сьледзтва па справе адноўлена.

Нагадаем, лінгвістычная экспэртыза не пацьвердзіла факт паклёпу ў публікацыях Панамарова, і пастановай ад 7 чэрвеня 2007 года крымінальная справа была спыненая ў сувязі з адсутнасьцю складу злачынства.

Аднак потым гэтая пастанова была адменена пракурорам Клецкага раёну нібыта ў сувязі з непаўнатой праведзенага сьледзтва, а ў верасьні пасьля правядзеньня дадатковых дзеяньняў спыненая.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках