9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржкантроль «наедзе» на аўтабізнэс

4

Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі мае намер праверыць выкананне заканадаўства ў сферы аўтамабільнага бізнэсу.

"У нас ёсць намеры паглядзець, як выконваюць указ прэзідэнта ў гэтай сферы", – заявіў журналістам старшыня КДК Зянон Ломаць. Пры гэтым ён падкрэсліў, што "няплата падаткаў прыватнымі структурамі – частая з'ява", – паведамляе «Інтэрфакс».

"Мы маем права затрымліваць для высвятлення акалічнасцяў да 3 сутак", – сказаў З.Ломаць, кажучы пра праверкі парушэння фінансавага заканадаўства суб'ектамі гаспадарання.

Ацэньваючы сітуацыю на рынку нерухомасці, З.Ломаць падкрэсліў, што "бардак, і віна ў гэтым, найперш, мясцовых органаў улады".

Каментуючы прэтэнзіі ў адрас КДК, што гучаць апошнім часам, пра празмеру частыя праверкі, якія, на думку некаторых суб'ектаў гаспадарання, пагаршаюць бізнэс-клімат, З.Ломаць заявіў "тыя, хто крычыць, што іх часта правяраюць, больш за ўсё парушаюць".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках