9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязьня Дашкевіча судзяць у турме

1

6 лістапада а 9:30 у Шклове (Магілёўская вобласьць) пачынаецца судовы працэс па крымінальнай справе лідэра «Маладога фронта» Зьмітра Дашкевіча. Палітвязень адбывае пакараньне -- 1,5 гады калёніі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

На гэты раз моладзевага лідэра абвінавачваюць паводле артыкулу 402 Крымінальнага кодэксу Беларусі – “адмова альбо ўхіленьне сьведкі ці пацярпелага ад дачы паказаньняў”. Калі суд прызнае Зьмітра Дашкевіча вінаватым, то яму пагражае яшчэ шэсьць месяцаў пазбаўленьня волі, паведамляе “Радыё Свабода”.

Прычынай распачатай другой крымінальнай справы стала тое, што Зьміцер Дашкевіч адмовіўся сьведчыць супраць свайго паплечніка Івана Шылы, актывіста “Маладога фронту” з Салігорску, які абвінавачваўся і быў асуджаны сёлета разам з іншымі маладафронтаўцамі за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Па гэтаму ж артыкулу адбывае пакараньне і сам Зьміцер Дашкевіч, які знаходзіцца пад вартай ад 15 верасьня 2006 году.

Зьмітру Дашкевічу 26 гадоў, ён нарадзіўся ў вёсцы Кушнеры Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці, скончыў філялягічны факультэт Віленскага унівэрсытэту. У 2005 годзе быў абраны сустаршынём “Маладога фронту”, неаднаразова быў затрыманы і арыштаваны за удзел і арганізацыю вулічных акцыяў пратэсту.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках