9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Польшчы абраў маршалаў Сейма і Сената

5 лістапада ўпершыню пасля датэрміновых парламенцкіх выбараў у Польшчы, якія прайшлі 21 кастрычніка, сабраўся Сейм (ніжняя палата парламента) і Сенат (верхняя палата парламента) Польшчы. Дэпутаты абралі маршала (старшыню) Сейма – ім стаў палітык ліберальнай "Грамадзянскай платформы", якая перамагла на выбарах, Браніслаў Камароўскі. Маршалам Сената абраны Богдан Барусевіч, таксама прадстаўнік партыі, якая перамагла.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка Польшчы, на пасаду кіраўніка Савета міністраў Лех Качыньскі прызначыць старшыню "Грамадзянскай платформы" Дональда Туска.

Урадавая кааліцыя будзе створаная з удзелам палітыкаў "Грамадзянскай платформы" і Польскай сялянскай партыі. Цяпер кіраўніцтва партый вядзе перамовы па праграме працы новага Саўміна і персаналіях будучых міністраў і віцэ-міністраў.

У парламенцкіх выбарах у Польшчы перамагла ліберальная "Грамадзянская платформа", якая атрымала падтрымку 41,51% выбаршчыкаў (209 дэпутацкіх мандатаў). На другім месцы – нацыянал-кансерватыўная партыя "Права і справядлівасць", за якую прагаласавалі 32,11% грамадзян (166 дэпутатаў у Сейме). Выбарчы бар'ер таксама пераадолелі левацэнтрысцкая кааліцыя "Левыя і дэмакраты", якую падтрымалі 13,15% палякаў (53 мандаты), і Польская сялянская партыя, якая ўвайшла ў Сейм з падтрымкай 8,91% грамадзян (31 дэпутат).

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках