9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 студзеня за адсутнасць рэгістрацыі – штраф

1

Дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» 12 снежня прынялі ў другім чытанні законапраект, якім усталёўваецца адміністрацыйная адказнасць за адсутнасць рэгістрацыі.

Законапраектам "Аб занясенні змяненяў і дадаткаў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прававога рэгулявання адміністрацыйнай адказнасці" ўсталёўваецца адміністрацыйная адказнасць за пражыванне без рэгістрацыі, без пашпарта або пасведчання на жыхарства. Дадзеныя змяненні павінны ўступіць у сілу 1 студзеня 2008 года.

Па словах старшыні парламенцкай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Аляксандра Архіпава, законапраект накіраваны на рэалізацыю ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчым кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях асобных палажэнняў указаў прэзідэнта па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці, а таксама нормаў закона "Аб барацьбе з карупцыяй".

Нагадаем, з студзеня ў краіне адмяняецца інстытут прапіскі. Цяпер грамадзяне павінны будуць рэгістравацца па месцы пражывання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках