9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька стаў невыязным

5

Кіраўніку Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку ўжо месяц не ставяць дазваленчы штамп у пашпарце.

«У Беларусі захоўваецца каставае грамадства, – заявіў Анатоль Лябедзька ў інтэрв'ю прэс-службе АГП. – Па Канстытуцыі нібыта ўсе роўныя, але ў жыцці адны раўнейшыя, іншых жа спрабуюць выпраміць у патрэбным кірунку. Для таго, каб чалавеку, які пражывае ў Цэнтральным раёне сталіцы, атрымаць пашпарт з дазваленчым штампам, неабходна да двух тыдняў. Але тое, што для адных правіла, для іншых гэта ўжо выключэнне».

Анатоль Лябедзька расцэньвае гэты факт як псіхалагічны ціск. Але не выключае, што ўлада разважае, ці варта ў спіс 100 тысяч невыязных уключаць палітычных апанентаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках