9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Флэш-моб: студэнты пяюць «Песню про зайцев»

З 17 снежня студэнтам прыйшлося падцягнуць паясы або перакваліфікавацца ў прафесійных “зайцоў”. Ільготы на праезд адмянілі. А напярэдадні студэнты інтэрнатаў № 3 і 10 Белдзяржуніверсітэта наладзілі з гэтай нагоды флеш-моб “Рух гонару”. Яны праехалі апошнім ільготным рэйсам аўтобуса № 47( маршрут “Філіял БДУ- Вакзал”).

“Гэй, ла-ла-лай, ты не чакай, ільготаў ня будзе!”, -- менавіта такую інтэрпрэтацыю NRM-аўскіх “Трох чарапах” можна было пачуць у аўтобусе № 47 (самы студыёзускі аўтобус). Студэнты перараблялі словы вядомых песень пад сённяшнюю сітуацыю. А гімнам безбілетніка была выбрана “Песня про зайцев”, якую праспявалі разоў з пяць.

На апошнім прыпынку (вул.Кірава) студэнты пачалі вадзіць карагод вакол аўтобуса. Вадзіцель быў у разгубленасці, а пасля зразумеў і заўсміхаўся, паведаміў сайт www.moladz.org.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках