9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хутка суд над Артурам Фінькевічам

З просьбай падтрымаць аднаго з лідэраў арганізацыі "Малады Фронт" Артура Фінькевіча звярнуўся 17 снежня да амбасадараў замежных краін экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч.

Палітык з'яўляецца старшынёй грамадскага камітэта па вызваленні А.Фінькевіча. 10 траўня 2006 года суд Першамайскага раёна Менска прысудзіў А.Фінькевіча да двух гадоў зняволення. Яму вынесенае абвінавачванне па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). Малады чалавек быў затрыманы ў Менску ўначы 30 студзеня 2006 года за нанясенне на сцяну надпісу "Мы хочам новага!". 7 чэрвеня 2007 года яму было адмоўленае ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні, а 20 снежня ў Магілёўскім гарадскім судзе пачнецца новы працэс. А.Фінькевічу прад'яўленае абвінавачванне па арт. 415 КК (ухіленне ад адбывання пакарання ў відзе пазбаўлення свабоды). Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення свабоды.

"Артур Фінькевіч – высокамаральны малады чалавек, які прыкладае вялікія намаганні для выхавання моладзі ў духу патрыятызму, павагі да нацыянальных традыцый, роднай мовы, культуры і гісторыі, — піша ў сваім звароце А.Мілінкевіч. – Ён апынуўся за кратамі толькі за тое, што выкарыстаў сваё неад'емнае права на свабоду выказвання свайго меркавання".

А.Мілінкевіч просіць улады краін, якія прадстаўляюць дыпламаты, "быць салідарнымі з Артурам Фінькевічам і з усімі іншымі беларускімі палітычнымі зняволенымі", "прыняць адпаведныя меры для ўздзеяння на ўлады Беларусі з мэтай поўнага і безумоўнага вызвалення палітычных зняволеных і спынення палітычных рэпрэсій у Беларусі".

Як паведаміў БелаПАН А.Мілінкевіч, 20 снежня ён плануе прысутнічаць у Магілёўскім абласным судзе для назірання за працэсам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках