9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «дапрацаваным» праекце закона аб прафсаюзах ігнаруюцца рэкамендацыі МАП

На адрас Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў з Міністэрства юстыцыі РБ паступіў «дапрацаваны», як казалася ў суправаджальным лісце, праект Закона РБ “Аб прафесійных саюзах”. Міністэрства просіць незалежны прафцэнтр выказаць меркаванне з нагоды палажэнняў законапраекта, у прыватнасці, тых, што вызначаюць умовы стварэння і дзейнасці прафсаюзаў і тычацца пытанняў іх прадстаўнічасці.

На думку намесніка старшыні БКДП Мікалая Кахана, сябра Савета па ўдасканаленні заканадаўства ў сацыяльна-працоўнай сферы пры Мінпрацы, закладзеныя ў законапраекце нормы, практычна не адрозніваюцца ад тых, што разглядаліся цягам года на пасяджэннях Савета, апошняе з якіх адбылося напрыканцы чэрвеня. Відавочна, што законапраект абмяжоўвае магчымасці стварэння і развіцця альтэрнатыўных незалежных прафсаюзаў, не ўлічвае рэкамендацыі Міжнароднай арганізацыі працы, паведамляе сайт Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.

Сама працэдура стварэння прафсаюзаў стала больш складанай і заблытанай. Завышаныя патрабаванні па колькасці сябраў прафсаюзных арганізацый – каб зарэгістраваць рэспубліканскі прафсаюз неабходна не менш як 7000 сябраў. Па-ранейшаму для рэгістрацыі прафсаюза неабходны юрыдычны адрас. Закладзеныя ў законапраекце нормы прадстаўнічасці прафсаюзаў не адпавядаюць агульнапрызнаным міжнародным нормам.

Нагадаем, што БКДП падаў на разгляд Савета па ўдасканаленні заканадаўства ў сацыяльна працоўнай сферы свой, альтэрнатыўны варыянт закона, неаднаразова занасіў шэраг прапаноў і заўваг у падрыхтаваныя ўрадам законапраекты, аднак іх праігнаравалі. У дадзеным законапраекце, прадстаўленым Мінюстам, яны зноў не ўзятыя да ўвагі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках