9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТС прадаюць расейцам

Беларусь вядзе перамовы з расейскімі інвестарамі аб продажы дзяржаўнага пакета акцый СААТ "Мабільныя Тэлесістэмы" (МТС). Пра гэта паведаміла 21 снежня журналістам дырэктарка Фонду дзяржаўнай маёмасці Дзяржкаммаёмасці Наталля Жарнасек.

Яна не агучыла ні ўмовы продажу, ні кошт пакета акцый, спаслаўшыся на тое, што працэс знаходзіцца ў стадыі перамоваў.

Беларуска-расейскае сумеснае грамадства з абмежаванай адказнасцю "Мабільныя Тэлесістэмы" падае ў Рэспубліцы Беларусь паслугі сотавай сувязі ў стандарце GSM 900/1800 з 27 чэрвеня 2002 года. Заснавальнікамі СААТ "МТС" з'яўляюцца РУП "Белтэлекам" – 51% і ААТ "Мабільныя Тэлесістэмы" (Расея) – 49% статутнага капіталу.

Сетка МТС пакрывае больш як 88% тэрыторыі Беларусі, на якой пражывае звыш 96,5% насельніцтва, у тым ліку 100% гарадскога. Ахоп забяспечваецца 3 тыс. 71 базавымі станцыямі. Абанентамі кампаніі з'яўляюцца больш як 3,73 млн. чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках